Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 27 мая ўзяў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Бішкеку.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сустрэчы міністры замежных спраў шасці дзяржаў — членаў АДКБ абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня ў сферы міжнароднай бяспекі, абмеркавалі наяўны стан спраў у знешнепалітычнай каардынацыі і акрэслілі шляхі далейшага ўдасканалення ўзаемадзеяння паміж саюзнікамі.
Паводле вынікаў пасяджэння падпісана заява ад імя міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў АДКБ па актуальных міжнародных пытаннях, узгоднены пералік тэматык, па якіх дзяржавы-члены маюць намер выступаць з адзіных пазіцый на міжнароднай арэне.
Макей таксама ўзяў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, на якім удзельнікі абмеркавалі стан сістэмы калектыўнай бяспекі ў святле рэальна існых выклікаў і пагроз і меры яе ўдасканалення. Паводле вынікаў сумеснага пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў, што рэгламентуюць падрыхтоўку і правядзенне аперацый па падтрыманні міру Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ.
Падчас пасяджэння быў праведзены шэраг двухбаковых сустрэч.