Раніцай 27 мая ў Мінску ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Надзеждзінскай адбыўся пажар. Пасля тушэння пажару ратавальнікі выклікалі міліцыю.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аказалася, што ў доме, дзе адбыўся пажар, абсталявана буйная лабараторыя па вытворчасці марыхуаны. Цэлы пакой быў выдзелены пад вырошчванне раслін, другі — для прасушкі. Пры гэтым тэхналагічны працэс выконваўся на вельмі высокім узроўні. У пакоі падтрымлівалася неабходная для раслін тэмпература, вільготнасць, вентыляцыя паветра. Усё гэта забяспечвалася спецыяльным абсталяваннем: лямпамі, выцяжкамі, вентылятарамі. У агульнай складанасці ў першым пакоі канфіскавана 20 кустоў вышынёй ад паўтара да двух метраў. У другім пакоі — каля 700 грамаў высушанай марыхуаны.

Калі ратавальнікі выклікалі міліцыю, гаспадар дома збег. Тым не менш 35-гадовы мінчанін затрыманы, у цяперашні час ён дае паказанні аператыўнікам сталічнага наркакантролю. Вядома, што да нядаўніх часоў затрыманы доўгі час жыў у Нідэрландах.

Па адной з версій, узгаранне магло адбыцца з-за кароткага замыкання, якое, у сваю чаргу, было выклікана выкарыстаннем вялікай колькасці электрапрыбораў, якія абслугоўваюць наркалабараторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?