Нацыянальны чыгуначны перавозчык Германіі Deutsche Bahn плануе апрабаваць невялікія беспілотнікі як сродак для барацьбы з графіці на цягніках, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Па задуме кампаніі, інфрачырвоныя камеры беспілотнікаў дапамогуць сабраць доказы супраць вандалаў, каб пасля прыцягнуць іх да суду.
Пакуль невядома, як выкарыстанне такіх камер будзе спалучацца са строгім заканадаўствам у галіне абароны прыватнага жыцця, якое дзейнічаюць у Германіі.
Па некаторых дадзеных, графіці штогод наносяць Deutsche Bahn шкоду ў памеры $10 млн.
0
0
0
0
0
0