Пра гэта паведаміла 27 мая на пасяджэнні круглага стала ў Мінску загадчыца аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жыўняк.

«Гаварыць пра забарону купання пакуль рана», — падкрэсліла спецыяліст. Паводле яе слоў, прадстаўнікі санслужбаў наведалі практычна ўсе зоны адпачынку ў Беларусі, акрамя двух пляжаў у Гомельскай вобласці, дзе дагэтуль захоўваецца паводка.

Узятыя пры наведванні вадаёмаў пробы вады паказалі, што практычна ўсе зоны адпачынку адпавядаюць санітарным нормам.
Неадпаведнасць была выяўленая толькі ў 0,1% выпадкаў, адзначыла Жыўняк. Але, паводле яе слоў, гэта яшчэ не азначае, што гэтыя вадаёмы неабходна неадкладна закрыць пасля першага адмоўнага аналізу. У той жа час спецыяліст рэкамендуе пакуль усё ж устрымацца ад купання, бо вадаёмы яшчэ недастаткова прагрэліся.
Пры гэтым яна нагадала, што ў Беларусі ў прынцыпе забаронена купанне ў тэхнічных вадаёмах
— напрыклад у Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску ці сажалках-ахаладжальніках пры ЦЭЦ. Таксама забаронена купацца ў гарадскіх фантанах, вада ў якіх зусім не даследуецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?