Аддзелам па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю КДБ ўзбуджаная крымінальная справа супраць 4 моладзевых актывістаў

Справа ўзбуджаная па ч. 1 арт 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці). Справа ўзбуджаная супраць Дашкевіча Зьміцера, Корбуна Алега, Гарэцкага Барыса, Лісічонка Сяржука.

27 сакавіка ў межах узбуджанай крымінальнай справы адбыліся ператрусы на кватэрах Аляксея Шэіна і Сяржука Лісічонка. Сьледчых з КДБ найперш цікавілі друкаваныя матэрыялы і носьбіты інфармацыі якія могу3ць мець адносіны да дзейнасьці моладзевай арганізацыі Малады фронт. Сяржук Лісічонак пасьля допыту быў затрыманы спурацоўнікамі КДБ, як падазраваны па дадзенай крымінальнай справы.

Вясна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0