У сувязі з асфальтаваннем няцотнага боку вуліцы Маякоўскага ад вуліцы Сямёнава да вуліцы Вялікаморскай у Мінску змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

28 і 29 мая рух аўтобусаў маршрутаў № № 2, 55 у напрамку МТЗ арганізуецца па вуліцах Маякоўскага, Аранскай, Трасцянецкай, Ванеева і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынку «Дзянісаўская», у зваротным напрамку — без змяненняў.

Рух аўтобусаў маршруту № 65 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Лошыца-2» арганізуецца па вуліцах Маякоўскага, Аранскай, Магілёўскай, Валадзько, Варанянскага і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынку «Дзянісаўская», у зваротным напрамку — без змяненняў.

Рух аўтобусаў маршруту № 124 з боку ДС «Лошыца-2» арганізуецца па вуліцах Маякоўскага, Аранскай, Магілёўскай, Валадзько, Аэрадромнай і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынку «Дзянісаўская», у зваротным напрамку — без змяненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0