Гаспадарчым судом Магілёўскай вобласці вынесена пастанова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю на суму 3 млн. рублёў з канфіскацыяй у даход дзяржавы абутку (424 пары) на суму 153,8 млн. рублёў.

Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах, у магазіне прадпрыемства рэалізацыя названага абутку ажыццяўлялася без наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць яго набыццё (паступленне).

Акрамя таго, за рэалізацыю ў магазіне 64 пар абутку на суму 8,3 млн. рублёў без кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў судом была вынесена яшчэ адна пастанова па арт. 12.35 КоАП аб накладанні штрафу на 1,2 млн. рублёў з канфіскацыяй немаркіраванага абутку.

Як адзначае прэс-цэнтр падатковага ведамства, незадоўга да гэтага за адсутнасць у магазіне плацежных тэрміналаў для прыёму банкаўскіх пластыкавых картак у якасці сродку ажыццяўлення разлікаў падаткаплацельшчык прыцягваўся інспекцыяй МПЗ па Бабруйску да адміністрацыйнага штрафу ў суме 2 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?