Брацянкоў Рыгор Іванавіч 1990 года нараджэння пражывае ў сталіцы на вуліцы Ясеніна. У ноч з 25 на 26 мая малады чалавек прысутнічаў на канцэрце каля Мінскага мора. Як мяркуецца, апошні раз яго бачылі там жа 26 мая прыкладна ў 5.00–6.00 гадзін раніцы. Але дома хлопец так і не з’явіўся.

Прыкметы: рост 183 см, брунет, вялікі нос, вочы блакітныя, куткі вачэй апушчаны ўніз.

Асаблівыя прыкметы: на верхняй губе злева шнар ад укуса сабакі.

Быў апрануты: сінія джынсы, футболка бэжавая з малюнкам «рыбкі», доўгая куртка чорна-зялёнага колеру.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага, просім паведаміць па тэлефонах 8029163 65 12 (Пошукава-выратавальны атрад «Ліза Алерт») або па тэлефоне 102 (міліцыя).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0