Міліцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу моладзі на ўзмацненне мер з боку органаў унутраных спраў па забеспячэнні правапарадку ў месцах правядзення культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, якія пройдуць у раёнах вобласці 30—31 мая, а таксама 10—12 чэрвеня гэтага года. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні УУС Мінскага аблвыканкама.
У ім нагадваецца пра неабходнасць выканання дзейнага заканадаўства падчас урачыстасцей, найперш недапушчальнасці ўжывання алкагольных напояў і піва, а таксама выканання мер бяспекі, у тым ліку на вадзе.
У сувязі са значнай колькасцю мерапрыемстваў — больш чым 700 — прынята рашэнне аб абмежаванні рэалізацыі аб'ектамі гандлю ўсіх форм уласнасці алкагольных напояў і піва 30, 31 мая, а таксама 10, 11 і 12 чэрвеня.
0
0
0
0
0
0