Даследнікі канстатуюць: жанчыны, у крыві якіх высокі ўзровень стрэсавага гармона карцізола, робяцца менш прывабнымі для мужчын. Супрацьлеглы пол больш прыцягваюць жанчыны, якія знаходзяцца ў расслабленым стане, піша Times Live.

Так як у стане стрэсу фертыльнасць можа прыгнятацца, не выключана, што выяўленая ўзаемасувязь з'яўляецца эвалюцыйным механізмам. Ён дазваляе прыцягваць супрацьлеглы пол, кажа Маркус Рантала, прафесар біялогіі Універсітэта Турку.

Твар чалавека перадае мноства інфармацыі пра здароўе і пра фертыльнасць, у тым ліку. А вядома, што людзі, якія знаходзяцца ў пастаянным стрэсе, не могуць пахваліцца моцным здароўем. Праўда, як было ўстаноўлена, сіла імунітэту жанчыны не ўплывала на яе сэксуальную прывабнасць.

Рантала з калегамі зрабіў прышчэпку 52 жанчынам (узрост — каля 20 гадоў) ад віруса гепатыту В. Ва ўдзельніц забралі кроў, каб ацаніць імунны адказ і ўзровень карцізола. Потым навукоўцы папрасілі 18 мужчын ацаніць прывабнасць кожнай жанчыны па фатаграфіі.

Больш за ўсё добраахвотнікам спадабаліся жанчыны з самымі нізкімі паказчыкамі гармона стрэсу. А вось імунны адказ не гуляў ніякай ролі. Затое аб'ём тлушчавай тканіны, як можна меркаваць, быў важны. Вельмі худыя і поўныя жанчыны менш за ўсё падабаліся мужчынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?