Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянавана змяшчэнне пад варту інспектара рэйдавага аддзела інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскім раёне.

Інспектар падазраецца ў атрыманні ад грамадзяніна хабару ў выглядзе мабільнага тэлефона коштам 630 долараў ЗША за вырашэнне пытання аб непрыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Следства па крымінальнай справе праводзіцца ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?