Дзяржрэгуляванне экспарту асобных відаў беларускіх тавараў адменена пастановай урада ад 27 красавіка № 315 «Аб прызнанні страты моцы некаторымі пастановамі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобнымі структурнымі элементамі».

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, паводле дакумента прызнана, што страціла моц з 6 мая 2013 года пастанова Саўміна ад 10 ліпеня 1998 года № 1091 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзяржаўнага рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь» (са змяненнямі і дапаўненнямі), у адпаведнасці з якой Мінэканомікі ажыццяўляла дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне экспарту шляхам устанаўлення межавых мінімальных цэн.

З мэтай прывядзення ў адпаведнасць з дадзенай пастановай нарматыўных прававых актаў у Мінэканомікі прынялі пастанову ад 7 мая 2013 года № 30 «Аб прызнанні страты моцы некаторымі пастановамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь».

Згаданай пастановай прызнана, што страціла моц пастанова Міністэрства эканомікі ад 5 сакавіка 2008 года № 52 (са змяненнямі і дапаўненнямі), якой былі ўстаноўленыя (ці часова прыпыненыя) межавыя мінімальныя цэны на асобныя віды тавараў на экспарт, вырабленых у Беларусі.

«Такім чынам, цяпер Міністэрства эканомікі не ажыццяўляе дзяржаўнага цэнавага рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь, якое раней уваходзіла ў яго кампетэнцыю», — рэзюмавалі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?