Акцыя пратэсту супраць пазапраўных затрыманняў і збіцця маладых актывістаў апазіцыі прайшла ўчора ўвечары ў сталіцы, на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал.

Каля 20 чалавек разгарнулі расцяжку «Пакуль ты сядзіш дома, яны збіваюць дзяўчынак» і плакаты, на якіх была інфармацыя аб падзеях, што адбываліся 16 жніўня, адначасова мінакам раздавалі улёткі. Нагадаем, у той дзень амапаўцы разагналі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і жорстка збілі некаторых яе ўдзельнікаў. Адна з актывістак кампаніі «Jeans — за свабоду», Таццяна Цішкевіч дагэтуль находзіцца ў 9 мінскай лякарні. Акцыя доўжылася каля 15 хвілін і завершылася без затрыманняў

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0