Як паведаміў чытач «НН» на ўчастку МКАД ад Малінаўкі і за выезд на Слуцкую шашу ў бок Чыжоўкі расцягнуўся гіганцкі затор.

Прычынай стала аварыя з удзелам МАЗа і двух легкавікоў. Відавочцы кажуць, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Карэспандэнт «НН» паведаміў таксама пра затор на ўнутраным колцы ў раёне Чыжоўкі.

Па яго інфармацыі, па стане на 18.00—18.15 рух на адрэзку ад Чыжоўкі да Лошыцы быў запаволены да 5 км/г, ад Лошыцы да Сенніцы — да 20 км/г. Прычына затрымкі руху тут — паломка аўтамабіляў.

На знешнім колцы МКАД затор расцягнуўся ад Малінаўкі (паварот на Азярцо) амаль да Чыжоўкі. Адна з прычын — паломка фуры на мосце над Слуцкай трасай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?