Змяняецца парадак падачы і атрымання візы беларускімі грамадзянамі для паездак у Іспанію.

Паводле інфармацыі, атрыманай з пасольства Каралеўства Іспаніі ў РФ, пачынаючы з 31 мая па даручэнні іспанскага боку дакументы на атрыманне віз у гэту краіну будуць прымацца ад беларусаў візавым цэнтрам, які адкрыецца ў Мінску па адрасе:

вуліца Інтэрнацыянальная, д.36-1, 5-ты паверх, офіс 522 (тэлефон: 392-34-92).

Апрача таго, пасольства Іспаніі паведамляе, што турыстычныя агенцтвы і прыватныя асобы — грамадзяне Беларусі маюць таксама магчымасць аформіць візу непасрэдна ў консульскім аддзеле пасольства Іспаніі ў Маскве, не звяртаючыся да паслуг візавага цэнтра ў Мінску.

У сувязі з пачаткам працы новага візавага цэнтра пасольства Францыі ў Мінску спыняе прадстаўляць інтарэсы Іспаніі ў Беларусі ў дачыненні да дэлегаваных правоў на выдачу віз у краіны Шэнгенскага пагаднення і не будзе далей прымаць грамадзян, якія афармляюць дакументы на атрыманне іспанскай візы.

Дадатковая інфармацыя на сайце spainvisa-belarus.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?