Дакумент падрыхтаваны для Еўракамісіі, Рады ЕС і Службы замежных дзеянняў Еўракамісіі па выніках візіту Палецкіса ў Мінск. У сакавіку ён сустракаўся з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, інфармуе БелаПАН.

Даклад выклікаў неадназначную рэакцыю ў Беларусі. У ім, між іншым, еўрадэпутат сцвярджае, што ў нашай краіне адзначаюцца «пэўныя паляпшэнні ў сітуацыі з правамі чалавека». Сам Юстас Палецкіс кажа, што пасля абмеркавання на паседжанні камітэта ў дакумент можна будзе ўносіць папраўкі і прапановы. У жніўні камітэт разгледзіць даклад у другім чытанні, а ў верасні ён будзе вынесены на абмеркаванне пленарнай сесіі Еўрапарламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?