Сёньня адбыліся ператрусы ў кватэрах лідэраў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Канфіскаваныя дакумэнты і матэрыялы, актывістаў моладзевай арганізацыі затрымалі.

У кватэру каардынатара «Маладога фронту» па міжнародных справах Сержука Лісічонка 27 сакавіка прыйші супрацоўнікі КДБ старшы опэрупаўнаважаны капітан Дзьмітры Сьвістун, падпалкоўнік Дзьмітры Клюкевіч, прывялі з сабою панятых. Распавядае жонка Сержука Вольга Лісічонак.

(Лісічонак: ) «Яны прыйшлі, забаранілі размаўляць, тэлефанаваць. У мяне маленькае дзіця, 10 месяцаў, яны не давалі яго пакласьці спаць, праверылі ўсе паперы, усе дакумэнты, зрабілі ўсю аргтэхніку, зрабілі перапіс. І забралі Сержука».

(Карэспандэнтка: ) «А што-небудзь патлумачылі, на колькі, куды?»

(Лісічонак: ) «Нічога не патлумачылі. Я запыталася, на колькі яго забіраюць. Яны адказалі, што спачатку ненадоўга, а потым, маўляў, паглядзім. Мы сабралі рэчы, ежу, бо Сержуку не далі дома паесьці. Яны нічога не казалі, жартавалі, хіхікалі, ім наагул сьмешна было».

Сержуку Лісічонку інкрымінуецца артыкул 193, частка 1 Крымінальнага кодэксу – сяброўства ў незарэгістраванай арганізацыі. Супрацоўнікі КДБ робяць ператрусы і ў іншых маладафронтаўцаў: Зьмітра Дашкевіча, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0