Адразу тры аднатыпныя здарэнні адбыліся ў адзін дзень, 28 мая, у розных кропках Ліды, піша «Лідская газета».
У 9.50 з акна сваёй кватэры, размешчанай на сёмым паверсе аднаго з дамоў па вуліцы Рыбіноўскага, выпала жанчына 1960 г.н., якая мела групу інваліднасці па псіхічным захворванні. На жаль, яна памерла на месцы.
Затым у 10 гадзін раніцы аналагічны выпадак адбыўся на вуліцы Фамічова, дзе з акна кватэры на пятым паверсе выпаў пенсіянер 1931 г.н. Яго траўмы таксама аказаліся не сумяшчальнымі з жыццём.
Трэцяе падобнае здарэнне было зафіксавана на вуліцы Замкавай. У 16.42 з акна кватэры на шостым паверсе выпаў жыхар горада 1976 г.н. Ён выжыў, з траўмамі мужчына дастаўлены ў рэанімацыю Лідскай ЦРБ.
Абставіны здарэнняў высвятляюцца.
***
Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі
Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01
Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11
Спіс кантактаў экстраных службаў у рэгіёнах.