З 17 чэрвеня па 1 ліпеня не будзе гарачай вады па адрасе Карла Маркса 38, паведамляюць карэспандэнту Еўрарадыё ў Галоўным гаспадарчым ўпраўленні.

У адміністрацыйным будынку павесяць абвесткі пра адключэнне. Праўда, блок беларускага кіраўніка абсталяваны ўласным воданагравальнікам, дый сталоўка мае два свае воданагравальнікі.

Таксама ваду адключаюць ужо з 31 мая ў будынках МЗС, КДБ, МУС, Мінэнэрга і Гарвадаканала. Усе гэтыя арганізацыі таксама правядуць два тыдні без вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?