Музыка2222

Вайцюшкевіча не пусцілі ў Вялікабрытанію

Пасольства адмовіла ў візе беларускаму музыку, бо ён афіцыйна не працаўладкаваны.

Музыка падаваў дакументы на шасцідзённую візу, каб трапіць на імпрэзу, якую 1 чэрвеня ладзяць беларусы Вялікабрытаніі. 31 мая Вайцюшкевіч атрымаў адмову.

«Справа ў тым, што я — беспрацоўны, вольны мастак, і таму не магу пазначыць нічога ў адпаведным полі ў анкеце. Але ж я прадставіў выпіску, якая сведчыць, што ў мяне на рахунку дастаткова грошай, каб пражыць у Вялікабрытаніі гэтыя шэсць дзён. Мой пашпарт трымалі ў амбасадзе два тыдні», — кажа музыка. Заставацца ў Вялікабрытаніі Вайцюшкевіч, ясная справа, не планаваў.

Для таго, каб атрымаць візу ў Вялікабрытанію, акрамя звычайных звестак з месца працы трэба прадставіць біяметрычную інфармацыю, у некаторых выпадках — прайсці невялікае сумоўе. Калі краіну плануе наведаць беспрацоўны, ён мусіць паведаміць у анкеце, хто яго фінансава падтрымлівае і з якой нагоды гэта робіцца. Вайцюшкевіч кажа, што меў запрашэнне ад брытанскіх беларусаў, якое таксама аддаў у пасольства. Але там, відаць, да персоны музыкі падышлі бюракратычна. У расстроеных пачуццях Вайцюшкевіч з’ехаў на Нёман, імпрэза ў Лондане пройдзе без яго.

Зміцер Вайцюшкевіч — спявак і музыка, які таксама вядомы пад мянушкай Todar. Былы ўдзельнік гуртоў KRIWI і «Палац», зараз лідар гурту «WZ -Orkiestra». Акрамя таго, імя Змітра занесена ў «чорны спіс» дзеячаў культуры, якім негалосна забаронена выступаць публічна і «гучаць» па радыё.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць