Яго памер у дзевяць разоў большы за круізны лайнер Queen Elizabeth 2. Да таго ж у астэроіда ёсць "спадарожнік", дыяметр якога складае каля 600 метраў.

Астэроід 1998 QE2 быў адкрыты амерыканскімі навукоўцамі 15 гадоў таму. Ён праляціць на адлегласці 0,039 астранамічнай адзінкі ад нашай планеты — гэта ў 15 разоў далей за арбіту Месяца. Гэта самае цеснае збліжэнне касмічнага цела з Зямлёй за 200 гадоў.

Астэроід 1998 QE2 не выклікае вялікай заклапочанасці ў навукоўцаў. Яны больш думаюць пра будучыню — у 2169 годзе нашу планету можа пратараніць астэроід 1999 RQ-36, які атрымаў назву егіпецкага бога-чаплі Бену. А ўжо праз 55 гадоў чакаецца візіт астэроіда Апофіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?