Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па забойстве па неасцярожнасці ў дачыненні да 33-гадовага жыхара Быхава, які на паляванні застрэліў свайго 40-гадовага сябра.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, жыхары Быхаўскага раёна пайшлі на начное паляванне позна вечарам 29 мая, прычым ніхто з іх не меў паляўнічага пасведчання. Стрэльба — адна на ўсіх — зарэгістравана не была.

«Падазроны, узяўшы стрэльбу, пакінуў двух астатніх на полі. Сам жа высачыў кабана і стаў яго гнаць. У адзін момант паляўнічы выстраліў і, мяркуючы, што страляе ў кабана, трапіў у свайго сябра, з якім сябравалі 20 гадоў», — сказала Салянюк. Куля трапіла мужчыне ў плячо і прайшла навылет.

Падазроны стаў адразу ж аказваць пацярпеламу дапамогу, выклікаў медыкаў, аднак гэта не дапамагло — паранены памёр ад вялікай страты крыві.

Па гэтым інцыдэнце праведзены следчыя дзеянні, прызначаны неабходныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?