Павел Вінаградаў 4 мая 2013 г., пасля 12 сутак за партрэт Статкевіча на "Нямізе"

Павел Вінаградаў 4 мая 2013 г., пасля 12 сутак за партрэт Статкевіча на "Нямізе"

Пра гэта паведаміў сам Павал Вінаградаў у фэйсбуку: «Прафілактычная гутарка доўжылася 13 гадзін. Міліцыянты пакляліся на крыві, што заўтра за мной не прыйдуць».

Нагадаем, што Вінаградава, які знаходзіцца пад прафілактычным наглядам міліцыі, забралі з дому а 7-й раніцы. Міліцыянты сказалі, што з ім будзе праведзеная прафілактычная гутарка.

«Ніхто са мной ні пра што не гутарыў. Чытаў кнігу. Мяркую, мяне забралі ў сувязі з самітам прэм’ераў СНД у Мінску», — выказаў меркаванне Павел.

Вінаградава таксама пратрымалі дзень у міліцыі 30 мая і 9 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?