Некалькі абласцей Украіны пацярпелі ад моцнага дажджу і шквальных парываў ветру ў ноч на суботу. Мацней за ўсё дасталося Адэскай вобласці, дзе без электрычнасці засталіся больш за 260 населеных пунктаў.
У выніку ўрагану, які пранёсся над горадам, загінуў адзін чалавек, яшчэ двое атрымалі траўмы.
Па ўсім горадзе паваленыя дрэвы, пашкоджаныя лініі электраперадачы і камунальныя газаправоды.
«У цэнтры Адэсы, як у фільме жахаў. Ехалі на машыне дадому па Старапортафранкаўскай, драты рвуцца і іскраць, дрэвы валяцца на дарогу, дворнікі не спраўляюцца з залевай. Кашмар», — казалі адэсіты.
Некаторыя вуліцы затапіла, а аўтамабілі апынуліся ў велізарных заторах, праз якія не могуць прабіцца нават аўтамабілі «Хуткай дапамогі»
Ад стыхіі таксама пацярпелі Кіеўская, Жытомірская, Адэская, Мікалаеўская і Валынская вобласці Украіны.Усяго было абясточана амаль 400 населеных пунктаў.
.