Як мінімум пяць чалавек загінулі ў выніку новай серыі тарнада над амерыканскім штатам Аклахома. Па дадзеных паліцыі, сярод загінуўшых ёсць маці і дзіця.

Раней метэаралагічная служба ЗША абвясціла штармавое папярэджанне ў некалькіх раёнах штата, да гэтага моманту яно ўжо не дзейнічае.

Больш за 60 дамоў на тэрыторыі штата застаюцца без электраэнергіі, некаторыя раёны затопленыя.

На мінулым тыдні некалькі магутных смерчаў атакавалі прыгарады Аклахома-Сіці. Ахвярамі стыхіі сталі 24 чалавекі.

Тарнада часта выклікаюць моцныя разбурэнні, і іх надзвычай цяжка прадказаць, хоць яны фармуюцца ў тых жа ўмовах, што і моцная навальніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?