Форвард мадрыдскага «Атлетыка» калумбіец Радамель Фалькаа заключыў пяцігадовы кантракт з «Манака», які гуляе ў французскім чэмпіянаце. Трансфер футбаліста ацэньваецца ў 60 млн.
Пры гэтым Фалькаа стаў дзясятым футбалістам, за якога заплацілі больш за 50 мільёнаў, шостым у свеце і самым дарагім футбалістам у французскім чэмпіянаце.

У мінулым годзе Фалькаа ў 34 матчах за «Атлетыка» забіў 28 мячоў.

1. Крыштыяну Раналду («МЮ» — «Рэал») — 94 мільёны еўра

2. Зінедзін Зідан («Ювентус» — «Рэал») — 74,5 млн.

3. Луіш Фігу («Барселона» — «Рэал») — 70 млн

4. Кака («Мілан» — «Рэал») — 64,5 млн

5. Златан Ібрагімавіч («Інтэр» — «Барселона») — 61 млн

6. Фалькаа («Атлетыка» — «Манака») — 60 млн

7. Халк («Порту» — «Зеніт») — 59,5 млн

8. Фернанда Торэс («Ліверпуль» — «Чэлсі») — 58,5 млн

9. Эрнан Крэспа («Парма» — «Лацыа») — 55,5 млн

10. Джанлуіджы Буфон («Парма» — «Ювентус») — 52,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?