Паводле дадзеных Белстата,
па стане на 2012 год у арганізацыях аховы здароўя стаялі на ўліку 193 450 пацыентаў з дыягназам «алкагалізм і алкагольныя псіхозы».За апошні год алкаголікаў паменела на 2 тысячы чалавек.
Алкагалізм — пераважная мужчынская хвароба. Сярод пацыентаў толькі 20% складаюць жанчыны.
Летась ад алкаголю памерла 3107 чалавек — гэта найменшы паказчык за апошнія пяць гадоў.
Паменела і «новапрыбыўшых» алкаголікаў. Летась дыягназ «алкагалізм» быў упершыню пастаўлены 23 742 пацыентам. 27 чалавек з іх — непаўнагадовыя.