Белстат апублікаваў колькасць асуджаных па тых ці іншых злачынствах за апошнія гады.
Насупраць дадзеных аб колькасці асуджаных да смяротнага пакарання за 2012 год стаіць прочырк. Гэта азначае, што ў краіне такая «з’ява адсутнічае».
Для параўнання, у 2011 на смерць былі асуджаныя трое беларусаў (двое з іх — Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, прысуд у дачыненні якіх быў прыведзены да выканання летась), у 2008–2010 — па двое штогод.
Што да пажыццёвага зняволення, то да яго летась, як і пазалетась, асудзілі чатырох злачынцаў.
0
0
0
0
0
0