Згодна з дадзенымі Белстата,

на канец 2012 года ў трох беларускіх турмах знаходзілася 628 чалавек.
Гэта найменшы паказчык за апошнія гады.

232 чалавекі з іх адбываюць пакаранне за забойства ці спробу забойства, яшчэ 73 — за разбой. Па 53 чалавекі сядзяць за крадзяжы і за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

Усяго ж летась былі пазбаўленыя свабоды амаль 29 тысяч чалавек.
Гэта таксама найменш за апошнія гады.

У выпраўленчых калоніях знаходзілася 23 тысячы беларусаў, у следчым ізалятары — каля 5 тысяч чалавек, яшчэ 240 чалавек — у выхаваўчых калоніях для непаўнагадовых.

Белстат таксама прыводзіць статыстыку зняволеных з дыягназам «наркаманія». Іх 1129 чалавек — кожны дваццаць пяты. Лічба дзіўная, бо ў канцы 2011 года доля зняволеных-наркаманаў была ўдвая большая.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?