Жыхарка Брэсцкага раёна падазраецца ў забойстве сваёй нованародажнай дачкі.

Труп немаўляці днём 30 мая па месцы жыхарства 27-гадовай жанчыны знайшлі работнікі хуткай дапамогі, якія прыбылі па яе выкліку. Смерць дзяўчынкі наступіла ад механічнай асфіксіі.

Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта дзеянні жанчыны кваліфікаваныя на падставе п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняга).

Незамужняя жанчына хавала ад усіх сваю цяжарнасць і 30 мая нарадзіла дома даношаную дзяўчынку. Дзіця на момант нараджэння было жывым.

Устаноўлена, што на медыцынскі ўлік па цяжарнасці жанчына не станавілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?