Гэта здарылася 3 чэрвеня ў агракомплексе «Агнёўскае» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. У вёсцы Свенск рабочыя на чале з механікам палезлі рамантаваць каналізацыйны калектар. Калі іншыя рабочыя заўважылі праблему, выклікалі ратавальнікаў МНС. Тыя выцягнулі пацярпелых з дна каналізацыйнага калодзежа наверх. Трое з іх, на жаль, адратаваць не ўдалося — загінулі два сантэхнікі і зваршчык. Яшчэ трое ў цяжкім стане трапілі ў бальніцу — галоўны механік і яшчэ два сантэхнікі.
Ідзе праверка. Папярэдне мяркуюць, што рабочыя атруціліся газам метанам, піша сайт МНС.
Гэта самая страшная трагедыя на вытворчасці ад часу пажару на фабрыцы «Пінскдрэў» у 2010 годзе.