Грамадства33

Колькасць абітурыентаў скарацілася сёлета на 24 тыс.

Амаль 4 тысячы абітурыентаў прыйшлі ў пункты рэгістрацыі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэставання 1 чэрвеня.
Гэта быў, дарэчы, апошні дзень, калі можна было атрымаць пропускі на цэнтралізаванае тэставанне.

Але ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў не здзіўляюцца такой вялікай колькасці людзей, якія адкладвалі свой візіт у пункты рэгістрацыі літаральна на апошні момант.

— Да сярэдзіны мая мы рэгістравалі прыкладна па 7 тысяч чалавек штодня, але затым актыўнасць з боку абітурыентаў зменшылася — да 4-5 тысяч. 3967 чалавек мы зарэгістравалі 1 чэрвеня, — расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. — Ніколі яшчэ ў апошні дзень пункты рэгістрацыі не пуставалі.
Хутчэй, нас здзіўляе іншае: кожны год знаходзіцца некалькі дзясяткаў маладых людзей, якія не зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэставанне ў вызначаныя дні. Тлумачэнні гучаць самыя розныя: не ведаў, забыўся, пераблытаў, хварэў, знаходзіўся за межамі краіны і гэтак далей. Быццам бы людзі знаходзяцца ў інфармацыйным вакууме... І сёлетні год, на жаль, таксама не стаў выключэннем: "няпамятлівыя" тэлефануюць у Інстытут кантролю ведаў з просьбамі ўвайсці ў іх становішча і дазволіць ім зарэгістравацца. Маўляў, шкада губляць цэлы год і чакаць наступнай прыёмнай кампаніі... Аднак 1 чэрвеня пасля закрыцця пунктаў рэгістрацыі аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі была адключана, і мы ўжо нічым ім дапамагчы не можам.

Мікалай Фяськоў расказаў, што сёлета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні зарэгістраваліся 117 768 чалавек, якія аформілі 327 886 пропускаў. Для параўнання: летась пра сваё жаданне паўдзельнічаць у прыёмнай кампаніі на ўзроўні рэгістрацыі на ЦТ заявілі 141 555 чалавек.
Такім чынам, колькасць прэтэндэнтаў на студэнцкі білет даволі істотна скарацілася. Вядома, скарацілася і колькасць выпускнікоў школ — да 59 тысяч, што на 6,4 тысячы чалавек менш, чым летась. Не варта забываць таксама, што сёлета ніжні парог тэставага бала для прэтэндэнтаў на вышэйшую адукацыю быў павышаны, і ў Міністэрстве адукацыі нават падлічылі, што каля 30% абітурыентаў могуць яго не пераадолець. Між іншым, агульны прыём на ўзровень вышэйшай адукацыі ў 54 ВНУ складзе ў 2013 годзе 79,3 тысячы чалавек: 30,5 тысячы чалавек плануецца прыняць на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 47 тысяч — на платнае навучанне.

Паколькі беларуская мова працягвае здаваць сярод абітурыентаў свае пазіцыі, самай масавай дысцыплінай на ЦТ аказалася расійская мова: на яе зарэгістраваліся 83 829 чалавек. А на беларускую аформілі пропускі ўсяго 33 564 чалавекі.
Другой па масавасці стала матэматыка — больш як 76 тысяч ахвотных. На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы было аформлена і выдадзена 35 756 пропускаў, па хіміі — 14 705, біялогіі — 24 658, геаграфіі — 1899. На тэст па англійскай мове зарэгістраваліся 23 389 чалавек, а на іспанскую мову — толькі 248. Грамадазнаўства ў пункты правядзення тэставання прыйдуць здаваць 8250 чалавек, сусветную гісторыю найноўшага часу — 1491, гісторыю Беларусі — 19 174.

Як вядома, ва ўсіх удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання ёсць права яшчэ падчас рэгістрацыі на ЦТ выбіраць, на якой з дзвюх дзяржаўных моў яны жадаюць здаваць ЦТ.

Сёлета пісаць тэст па гісторыі Беларусі на беларускай мове пажадалі ўсяго 18,8% ад агульнай колькасці тых, каму трэба здаваць гэты прадмет.
У 2012 годзе аналагічны паказчык складаў 23,5% ад агульнай колькасці, а ў 2011 годзе — каля 33%.

Фізіку і матэматыку на беларускай мове будуць здаваць крыху больш як 5% удзельнікаў ЦТ, геаграфію — 4,5 %, грамадазнаўства — каля 2%.

ЦТ стартуе ў Беларусі 14 чэрвеня.
І першымі ў пункты правядзення ЦТ прыйдуць абітурыенты, якія пажадалі здаваць родную мову.

Ці знойдуцца ахвотныя ў наступным годзе, цяжка сказаць, бо ў 2014 годзе змест тэстаў па беларускай мове будзе складацца ўжо з улікам новай беларускай арфаграфіі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць