Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў галіну жыллёвага будаўніцтва ў карумпаванасці. На недахопы ў гэтай сферы ён звярнуў увагу на нарадзе па пытаннях жыллёвага будаўніцтва.

У Беларусі будзе больш жорсткай адказнасць забудоўшчыкаў пры долевым будаўніцтве, сказаў ён. Лукашэнка адзначыў, што на заканадаўчым узроўні будзе замацавана патрабаванне, што тэрміны і кошт будаўніцтва, устаноўленыя ў дамове, павінны жорстка кантралявацца і строга выконвацца.

«Ад простых дамоўленасцяў пераходзім да ўсталявання прамых нормаў, невыкананне якіх пацягне неадкладнае і няўхільнае пакаранне», — падкрэсліў ён. «Пры парушэнні дамовы па віне забудоўшчыка ўсе дадатковыя выдаткі лягуць на яго. Плюс забудоўшчык заплаціць дольшчыкам штраф».

Ён сказаў, што ўжо гатовы праект адпаведнага ўказа. Ён упэўнены, што гэтыя меры дадуць магчымасць сур’ёзна рушыць наперад у вырашэнні жыллёвай праблемы.

Лукашэнка таксама пацвердзіў нязменнасць патрабаванняў да кошту квадратнага метра жылля для тых, хто мае ў гэтым патрэбу ен павінен быць на ўзроўні не вышэйшым за сярэдні заробак па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?