Паводле звестак прэс-цэнтра Службы дзярдаходаў Латвіі, 1 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Індра была спынена спроба правозу кантрабанды.

1,9 млн цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь былі знойдзеныя падчас агляду таварнага цягніка. Кантрабандысты схавалі груз пад вуглём, а таксама ў пустым грузавым вагоне.

Мытнікі канфіскавалі 390 тыс цыгарэт Fest, 220 тыс. цыгарэт NZ, 50 тыс. цыгарэт «Прэм’ер». У пустым вагоне таксама мытнікамі выяўлена 1 240 000 цыгарэт «Прэм’ер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?