Іранскі духоўны лідар аятала Алі Хаменеі заклікаў кандыдатаў у прэзідэнты краіны не ісці на саступкі міжнароднай супольнасці, адстойваючы ядзерную праграму дзяржавы.

Хаменеі ўстрывожылі заявы двух кандыдатаў аб жаданні палепшыць адносіны Тэгерана з Захадам.

Па словах аяталы, палітыкі павінны ставіць іранскія інтарэсы вышэй за замежныя.

Раней ЗША абвясціла пра ўвядзенне новых санкцый супраць транспартнай індустрыі Ірана, якая з'яўляецца адным з галоўных рухавікоў эканомікі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?