У Брэсце на слупах з’явіліся лісты з прозвішчамі міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывістаў дэмсілаў. З’явіліся таксама ўлёткі з партрэтамі Паўла Севярынца і лозунгі «Свабоду Севярынцу!». Людзей на вуліцах заклікаюць падтрымаць актывістаў дэмакратычных сілаў, суды над якімі пачнуцца неўзабаве.

«Мы распачынаем інфармацыйную кампанію і лічым, што гэта беспрэцэдэнтныя падзеі. Удзельнікі і арганізатары ўціску на моладзь мусяць быць вядомыя жыхарам Брэста», — адзначыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Да інфармацыйнай кампаніі ў Брэсце будуць далучацца і палітыкі з Мінску.

Нагадаем, 19 жніўня ў Брэсце было затрымана каля 40 актывістаў дэмакратычнага руху прысутных на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Лісты з лесу». Паўла Севярынца, прыхільніка Руху «За Свабоду», сябра аргкамітэта БХД, пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Астатніх затрыманых яшчэ чакае суд.

Milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0