Свет2929

Праўнучка Касцюшкі ідзе ў мэры Парыжа

Наталі Касцюшка-Марызэ прыме ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў мэры французскай сталіцы.

У панядзелак, 3 чэрвеня, яна выйграла праймерыз сваёй партыі «Саюз за народны рух». Яе саперніцай на выбарах стане кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Ана Ідальго. Абедзве жанчыны маюць шанцы выйграць выбары.

Наталі Касцюшка-Марызэ (Nathalie Kosciusko-Morizet) была міністрам пры Нікаля Сарказі, а да гэтага — дэпутатам парламента.

Яна мае беларускія карані і паходзіць з сям’і з вялікім палітычным мінулым. Далёкі продак Наталі Касцюшкі-Марызэ быў братам Тадэвуша Касцюшкі — кіраўніка паўстання 1794 г.

Дзед кандыдата ў мэры Парыжа Жак Касцюшка быў паслом Францыі ў ЗША, прадзед Андрэ Марызэ — сенатарам, бацька, Франсуа Касцюшка-Марызэ з’яўляецца мэрам Сеўра.

Наталі Касцюшка-Марызэ ад 2008 г. з’яўляецца мэрам горада Ланжумо, гарадка непадалёк ад Парыжа.

Пасада мэра сталіцы лічыцца адной з самых важных у Францыі. Ні разу за ўсю гісторыю Парыжа гэту пасаду не займала жанчына.

Гэта пасада з’явілася толькі ў 1977 годзе. Першым яе заняў Жак Шырак. Ён прабыў кіраўніком сталіцы да 1995 года, калі стаў прэзідэнтам Францыі. Зараз Парыжам кіруе Бертран Дэланаэ.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць