Генэральны пракурор Расеі Юры Чайка паведаміў у панядзелак пра арышт падазраваных у забойстве аглядальніка «Новой газеты

«Мы сур’ёзна прасунуліся ў расьледаваньні крымінальнай справы па факце забойства журналісткі Палітоўскай», ‑‑ сказаў Чайка падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Пуціным.

Паводле словаў генпракурора, «на сёньняшні дзень па гэтай справе арыштаваныя 10 чалавек, літаральна ў найбліжэйшы час ім будзе выстаўлена абвінавачаньне ва ўчыненьні гэтага цяжкога злачынства». Журналістка была забіта ў пад’езьдзе свайго дому7 кастрычніка мінулага году.

Між тым, прадстаўнік Маскоўскага гарадзкога суду паведаміла, што Басманны суд расейскай сталіцы санкцыянаваў арышт васьмі падазраваных па справе. У сувязі з гэтым паведамленьнем Пракуратуры рэдакцыя «Новой газеты» пацьвердзіла, што з 15 па 23 жніўня сапраўды былі праведзеныя арышты дзесяці чалавек.

Сярод іх ёсьць члены «буйной этнічнай злачыннай групоўкі, якая спэцыялізуецца на заказных забойствах».

Паводле «Новой газеты», у іх лік уваходзяць супрацоўнікі (былыя і дзейныя) праваахоўных органаў і спэцслужб, што бралі на сябе «заказы» на «апэратыўнае суправаджэньне» забойстваў і іншых злачынных акцый і якія займаліс ўласным бізнэсам: рэкетам.

«Новая газета» праводзіць уласнае журналісцкае расьсьледаваньне забойства Паліткоўскай. У паведамленьні адзначаецца, што прэтэнзій да тых, хто афіцыйна расьсьледуе забойства Палітоўскай, няма.

Галоўны рэдактар Дзьмітрый Муратаў заявіў Інтэрфаксу, што лічыць довады сьледства «надзвычай пераканаўчымі і прафэсійнымі». Рэдакцыя «Новой газеты» робіць выснову, што забойства журналісткі было падрыхтавана скурпулёзна: дзейнічалі прафэсіяналы, якія ўжо мелі досьвед «рашэньня такіх праблем».

Разам з тым, газэта мяркуе, што казаць пра заказчыкаў забойства яшчэ рана. «Вялікая небясьпека перадвыбарчых палітычных спэцапэрацый вакол акалічнасьцяў» забойства, зазначае «Новая газета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?