У Славеніі суд прысудзіў былога прэм'ер-міністра краіны, а цяпер лідара апазіцыі Янеза Яншу да двух гадоў зняволення паводле абвінавачання ў карупцыі.
Экс-прэм'ера абвінавацілі ў хабарніцтве пры заключэнні ў 2006 годзе дамовы на пастаўку для славенскай арміі бронетранспарцёраў фінскай кампаніі Patria.
Янша адмаўляе ўсе абвінавачванні, называючы іх палітычна матываванымі.
0
0
0
0
0
0