6 чэрвеня ў Беларусь прыбудзе група расійскіх рэкагнасцыроўшчыкаў на чале з галоўнакамандуючым ВПС Расіі.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля пасяджэння Савета міністраў абароны краін СНД.

Расійскія вайскоўцы зоймуцца падборам аэрадрома для базавання расійскай авіяцыйнай базы.

Па словах Шайгу, ён спадзяецца, што ў гэтым годзе ў Беларусі ўжо з’явіцца расійская авіяцыйная камендатура і ў бліжэйшы час — першыя самалёты, «якія будуць складовай часткай расійскай авіяцыйнай базы».
Пасля гэтай фразы Шайгу паправіўся: «Нашай сумеснай базы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?