Спартыўная зала ва ўзорна-паказальным аграгарадку «Александрыя» на радзіме Лукашэнкі. Фота m-zaxaroff.livejournal.com.

Спартыўная зала ва ўзорна-паказальным аграгарадку «Александрыя» на радзіме Лукашэнкі. Фота m-zaxaroff.livejournal.com.

На праграму адраджэння вёскі ў 2005–2010 гадах патрачана 42 млрд. долараў, хоць першапачаткова планавалася 35 млрд. долараў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адкрываючы 5 чэрвеня выставу «Белагра» ў ААТ «Гастэлаўскае».

Сямашка зазначыў, што сельская гаспадарка сёння з’яўляецца экспартна арыентаванай галіной. «У 2012 годзе экспарт прадуктаў сельскай гаспадаркі склаў 5 млрд. долараў. Гэта далося няпроста, у многім дзякуючы шасцігадовай праграме адраджэння вёскі, прынятай у 2005 годзе», — паведаміў Сямашка.

Паводле яго слоў, новая праграма па стабілізацыі вёскі на 2011–2015 гады абыдзецца дзяржаве ў 25 млрд. «Прадпрыемствы набралі шмат крэдытаў, але на суперльготных умовах. Звычайная вытворчасць не мае такіх умоў. Звычайная вытворчасць купляе, напрыклад, метал па сусветнай цане, сельгаспрадпрыемствы куплялі калійныя ўгнаенні па 16–18 долараў за тону пры тым, што сярэдняя цана на сусветным рынку — 434 долары», — зазначыў Сямашка.

Апрача таго, дзяржава субсідзіравала куплю сельгасарганізацыямі тэхнікі. «Але меры падтрымкі зніжаюцца. Сельскай гаспадарцы ўдалося стаць на ногі. Мы закрылі патрэбнасць у сельгастэхніцы, раней мы яе куплялі, а зараз прадаём, летась — на 1,5 млрд. долараў», — сказаў Сямашка. Пры гэтым ён зазначыў, што ў сельгаспрадпрыемстваў сабраліся даўгі. «Трэба думаць паціхеньку, як гэтыя крэдыты вяртаць», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?