Брытанскі гурт Pet Shop Boys падтрымаў зварот Пола Макартні да расійскіх уладаў з просьбай вызваліць удзельніц расійскай панк-групы Pussy Riot, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Дуэт прыехаў у Расію ў рамках гастроляў у падтрымку новага альбома Electric.

На прэс-канферэнцыі вакаліст Pet Shop Boys Ніл Тэнант сказаў, што Расія — адна з самых любімых яго краін, і ён даўно любіць расійскую культуру, аднак дадаў, што судзіць грамадства па тым, як яно ставіцца да меншасцяў.

Ён таксама сказаў, што разлічвае на больш хуткае вызваленне двух удзельніц расійскай панк-групы, паколькі пакаранне, паводле яго слоў, зусім непрапарцыйнае таму, што яны здзейснілі.

Прэс-канферэнцыя Pet Shop Boys ў Маскве адбылася напярэдадні запланаванага на 5 чэрвеня канцэрту ў падтрымку альбома, які выйдзе ва ўсіх краінах 15 чэрвеня.

Сам альбом, па водгуках крытыкаў і расказах саміх музыкаў, стане больш танцавальным, чым папярэднія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?