Адмысловы рэйтынг апублікаваў часопіс The Economist. Пяты год запар на першым месцы — канадскі Ванкувер. На другім месцы — аўстралійскі Мельбурн, на трэцім — сталіца Аўстрыі Вена.

У першую дзесятку таксама ўвайшлі: аўстралійскія гарады Перт, Адэлаіда і Сіднэй, канадскі Таронта, а таксама сталіца Даніі Капенгаген і швейцарскія Жэнева з Цурыхам.

Першае месца ад канца заняў Алжыр, на радок вышэй — сталіца Бангладэш Дака, яшчэ на адзін — сталіца Нігерыі Лагос. У дзясятцы самых няўтульных гарадоў — Карачы, Катманду, Абіджан, Дакар, Пнампень, Тэгеран і Багота.

Гарады ацэньваліся з пункта гледжання ўзроўню стабільнасці, наяўнасці пагрозы тэрарызму, якасці транспартнай інфраструктуры і іншых параметраў. Найбольш буйныя мегаполісы не занялі высокіх месцаў менавіта праз вялікую колькасць транспарту і высокі ўзровень злачыннасці, паведамляюць інфармагенцтвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?