Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў указ № 257 «Аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў».

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент накіраваны «на ўдасканальванне практыкі арганізацыі і правядзення такіх мерапрыемстваў, стымулявання творчай дзейнасці айчынных выканаўцаў, падтрымкі маладых талентаў, абароны інтарэсаў гледачоў ад падману з боку нядобрасумленных арганізатараў мерапрыемстваў».

Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасведчанне) ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама (Мінскага гарвыканкама).

На мерапрыемства з удзелам беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасведчанне будзе выдавацца бясплатна.

На мерапрыемства з удзелам беларускіх і замежных або выключна замежных выканаўцаў гастрольнае пасведчанне выдаецца з выплатай дзяржаўнай пошліны ў спецыяльны фонд прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Указам прадугледжаны выпадкі вызвалення арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў ад атрымання гастрольнага пасведчання або ад выплаты за яго дзяржпошліны.

Гэтым нарматыўным прававым актам таксама прадастаўлена права правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, змежным і міжнародным арганізацыям.

Акрамя таго, указам урэгуляваны пытанні рэкламы культурна-відовішчных мерапрыемстваў, рэалізацыі ўваходных білетаў і друкаванай прадукцыі з утрыманнем інфармацыі аб мерапрыемстве, вызначаны абавязкі і правы арганізатараў мерапрыемстваў і гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?