Мінулы сезон Мікфлікер правёў у Швейцарыі.

Мінулы сезон Мікфлікер правёў у Швейцарыі.

Кантракт разлічаны на адзін год, паведамляе сайт беларускага клуба.

Джэйкаб Мікфлікер нарадзіўся 11 ліпеня 1984 г. у Вініпегу, форвард гуляў за шэраг клубаў Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ, другая па значнасці ліга ў Паўночнай Амерыцы), так сезон 2010–2011 правёў у «Шарлот Чэкерс», а мінулы сезон гуляў у швейцарскай суперлізе за «Біль».

«Біль» заняў 8-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце, у ¼ фіналу саступіў «Фрыбуру» з лікам 3:4. Мікфлікер правёў за клуб 52 гульні, закінуў 21 шайбу і аддаў 30 выніковых перадачаў.

Як паведамлялася раней, у новым сезоне ў «Дынама» можа быць шэсць легіянераў — палявых гульцоў + галкіпер-замежнік.
Кевін Лаланд мае беларускі пашпарт. Такім чынам маем: брамніка Ларса Хаўгена (Нарвегія), а таксама двух чэхаў: абаронцу Лукаша Крайчака і форварда Збынека Іргла.

Новы сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе стартуе ў верасні. Мінскае «Дынама» пасля двух выхадаў у плэй-оф, у лютым гэтага года не трапіла ў Топ-16, пасля чаго ў клубе пачаўся разбор палётаў, у прыватнасці, была скарочана квота легіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?