Пра гэта ішла размова на нарадзе па пытаннях аптымізацыі сістэмы адукацыі пад старшынствам віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка,— паведамляе прэс-служба ўрада.
З дакладам па гэтым пытанні выступіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, які агучыў выпрацаваныя міністэрствам сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам падыходы па аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, іх штатнай колькасці і павышэнні эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў.
Былі агучаныя прапановы па павелічэнні напаўняльнасці класаў у агульнаадукацыйных установах, скарачэнні тэрмінаў падрыхтоўкі па асобных спецыяльнасцях ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, аптымізацыі функцый навукова-метадычных устаноў ды інш.
Удзельнікі нарады разгледзелі і ўхвалілі прапанаваныя Міністэрствам адукацыі падыходы да вырашэння гэтых пытанняў, паведамляе прэс-служба.
А. Тозік адзначыў, што ўсе мерапрыемствы па аптымізацыі
неабходна праводзіць вельмі ўзважана і прадумана, не дапускаючы механічнага скарачэння колькасці работнікаў.
Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што ў першую чаргу варта прадугледзець варыянты для працаўладкавання вызваленых работнікаў і толькі потым прымаць адпаведныя рашэнні.