Гатовы навес побач з ГУМам.
Навесы з боку вул. Леніна яшчэ будуюцца.
Апошні стары дашок застаўся на рагу вуліцы Леніна каля «Макдональдса».
Новая канструкцыя выглядае яшчэ больш хай-тэкава, чым старая. Яна не вельмі пасуе да будынкаў на праспекце. Але ў той жа час яна празрыстая і ненавязлівая. Яна не засланяе прасторы, не парушае архітэктонікі праспекта. Інжынеры запэўніваюць, што ў новых стрэшак — адныя толькі перавагі: у іх «больш паветра» і яны не закрываюць агляд аўтамабілістам.
Пакуль змантавалі толькі адзін дашок з боку ГУМа. Побач з «Макдональдсам» яшчэ застаўся адзін стары, а на другім баку вуліцы ідуць актыўныя працы па ўсталяванні новых канструкцый.
Настасся Храловіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ