Сланімчанка, якой споўнілася больш за 60 гадоў, заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Як расказала Алена Дабрыян, загадчык аддзела эпідэміялогіі Слонімскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, станоўчы вынік на ВІЧ-інфекцыю даў аналіз крыві пры медыцынскім абследаванні сланімчанкі.

Як зазначыла суразсоўца, назіраецца тэндэнцыя да выяўлення ВІЧ у сталых людзей Слонімшчыны.

«Трэба засцерагацца пры палавым кантакце. І не толькі маладыя, але і дарослыя, ужо сталыя людзі, якія не ведаюць ВІЧ-статусу свайго партнёра, павінны выкарыстоўваць прэзерватывы», — дала параду спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?