Дырэктар Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кавалевіч лічыць эканамічна мэтазгодным нарыхтоўку драўніны ў раёнах, забруджаных у выніку Чарнобыльскай катастрофы, паведамляе БелТА.

Кавалевіч сцвярджае, што драўніна на тэрыторыях з узроўнем забруджвання ад 15 да 40 Кюры на квадратны кіламетр мае павышаны радыяцыйны фон толькі на знешняй частцы ствала. Але калі счысціць кару, на выхадзе будзе «экалагічна чыстая драўніна», якая ў далейшым можа быць «выкарыстана ў мэблевай і іншых галінах прамысловасці».

Паводле падлікаў навукоўца, аб’ём нарыхтоўкі «чарнобыльскай» драўніны можа дасягнуць некалькі мільёнаў кубічных метраў у год. Асноўная ж прычына арганізацыі лесанарыхтовах у зоне адчужэння — прафілактыка лясных пажараў, бо ў дадзеным раёне «становіцца ўсё больш спелых лясоў, а ў многіх месцах лес перастойвае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?