Беларуска Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў вырашальны паядынак на Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе. У паўфінале мацней нашай спартсменкі (3-е месца ў сусветным рэйтынгу) аказалася расіянка Марыя Шарапава (2-я).
Першы сэт безумоўна застаўся за Шарапавай. Віка змагла зачапіць толькі адзін гейм — 1:6. У другім ужо беларуска была мацней (6:2).

Перад пачаткам трэцяга сэту пачаўся дождж. Гульню нават давялося спыніць на нейкі час.

Шарапава амаль сходу ўзяла дзве падачы беларускі. Першую Азаранка адыграла тытанічнымі намаганнямі (адыграла чатыры матчболы), а вось на другую сілаў ужо не хапіла — 4:6.

У фінале Шарапава сустрэнецца з пераможцай пары Серэна Уільямс (ЗША) — Сара Эрані (Італія).

Варта адзначыць, што раней Вікторыя ніколі не даходзіла так далёка на «Ралан Гарос». Дарэчы, Шарапаву на грунтовых кортах таксама пакуль не выйгравала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?